Эмблема ФаМИ

Ваш браузер не под­держи­вается.

Для доступа к сайту восполь­зуйтесь совре­мен­ным браузером актуаль­ной версии: Chrome, Edge, Safari, Firefox, Opera и другие.

Да 60-годдзя Жука І.
Ігар Жук (2.02.1950 – 3.12.2002)

Жук Ігар нарадзіўся 2 лютага 1950 г. ў Гродне. Сям’я жыла на вул. Траецкай (у той час вул. Алега Кашавога) ў доме, дзе цяпер месціцца майстэрня па рамонце гадзіннікаў. Па гараскопу Ігар – Вадалей, і вельмі ганарыўся гэтым, бо сярод Вадалеяў шмат таленавітых і геніяльных людзей. На жаль, ён не дажыў да наступлення эры Вадалея 2 месяцы...

З дзяцінства палюбіў матэматыку і не здрадзіў гэтай любові да самага канца. Скончыўшы 8 класаў, паступіў у фізіка-матэматычную школу-інтэрнат пры МГУ, а па заканчэнні – на механіка-матэматычны факультэт МГУ.

Па заканчэнні ў 1972 г. ўніверсітэту працаваў у Менску ў Інстытуце Матэматыкі АН БССР малодшым, а затым старшым навуковым супрацоўнікам лабараторыі алгебрычнай геаметрыі, потым – дацэнтам кафедры вышэйшай алгебры БДУ. У 1979 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму “Группы преобразований с симплециальной фундаментальной областью”

 

Лабараторыя алгебрычнай геаметрыі Інстытута матэматыкі
АН БССР (першы злева ў ніжнім радзе – Жук І.) (80 – я гг. XX ст.)

У лабараторыі алгебрычнай геаметрыі.
(злева направа: Жук І.К., Платонаў В.П., Курсаў В.У., Мельнікаў А.У., Янчэўскі В.І.)

З мамай Валянцінай Іосіфаўнай (80 –я гг. XX ст.)

У лабараторыі алгебрычнай геаметрыі
(70 – я гг. XX ст.)

 

 

У “Зубраняці” з школьнікамі і выкладчыкамі летняй
фіз.-мат. школы (Жук І. – у цэнтры ў ніжнім радзе)

На занятках у “Зубраняці” (1994 г.)

 

У “Зубраняці” з Тацянай Капыловай (1993 г.)

 

У апошнім падарожжы на Белым возеры з Ірынай і Кірай Сцёпінымі і Тацянай Капыловай
(жнівень 2002 г.)

 

Ігар Жук займаўся таксама графікай, пісаў вершы, пачаў пісаць успаміны пра сваё дзяцінства, якія пранізаныя любоўю да бацькоў, роднага гораду.

Большая частка ягоных малюнкаў напісаная ў Менску на пачатку 90-х гадоў. У ягоных работах шмат розных вобразаў – драбіны ў неба, ланцугі, змеі, гадзіннікі, якія амаль заўсёды паказваюць час без пяці – без дзесяці 12, як быццам жыццё канчаецца. І ўсюды матэматыка, геаметрыя, без іх нельга зразумець Жука і ягоныя малюнкі. Графічныя работы І.Жука - гэта погляд матэматыка на розныя з’явы жыцця, філасофскія і маральныя праблемы, палітычнае жыццё на Беларусі. Многія малюнкі – чыста матэматычныя, у некаторых разам з матэматычнымі вобразамі можна разглядзець падзеі асабістага жыцця аўтара, ягоныя пачуцці.

На жаль, заўчасная смерць не дала яму закончыць многае з задуманага.